beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Паляванне аблогай са сцяжкамі ў БеларусіГэта адзін з самых эфектыўных спосабаў здабычы ваўкоў. Ён заключаецца ў тым, што дасведчаны абкладчык абыходзіць магчымае месца днёўкі і вызначае па колькасці ўваходных і выхадных слядоў наяўнасць звяроў у аблозе. Адразу пасля гэтага некалькі паляўнічых (або адзін паляўнічы) засцяжваюць (нацягваюць матуз са сцяжкамі) гэтую аблогу. Нармальнай лічыцца аблога ў 4 – 5 км па акружнасці. Затым унутры аблогі, у 30 – 40 метрах ад лініі сцяжкоў, ставяць стралкоў у месцах найбольш верагоднага з'яўлення звяроў. І да сваёй працы прыступаюць загоншчыкі, ім не рэкамендуецца падымаць вялікі шум у аблозе. Для таго, каб скрануць ваўкоў, дастаткова пару разоў пакашляць. Звера гэта не напалохае, ісці ён будзе спакойна, і страляць у яго ў гэтым выпадку лягчэй. Як кожны старонні прадмет, зусім чужы абстаноўцы, у якой жыве звер, сцяжкі сваім колерам і выглядам у пераважнай большасці выпадкаў насцярожваюць яго ўвагу, прымушаючы не пераступаць сцягавую лінію. Выстаўляць сцяжкі можна і загадзя. Сцяжкі, калі яны правільна размешчаныя, трымаюць у аблозе звера не адны суткі. Поспеху палявання са сцяжкамі спрыяе выкладка прынады. Яна дазваляе ўтрымаць ваўкоў у месцах, зручных для палявання. Паляванне аблогай са сцяжкамі - таксама самы надзейны і здабычлівы спосаб калектыўнага палявання на лісіц. Сезон палявання са сцяжкамі — зімовы.

Паляванне са сцяжкамі ўжываецца для здабычы:

Паляванне на ваўка ў Беларусі Ваўка
Паляванне на лісіцу ў Беларусі Лісіцы