beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Вялікі баклан

Вялікі баклан (phalacrocorax carbo).
Вялікі баклан жыве ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, на паўночным усходзе Канады, у Аўстраліі і Новай Зеландыі. У Беларусі гняздуецца з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Адзначаны высокі рост яго колькасці, галоўным чынам у паўднёвай частцы краіны. Арэал пасялення бакланаў стаў імкліва пашырацца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. За дзесяць гадоў яны рассяліліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Прычына актыўнага размнажэння бакланаў на працягу апошніх гадоў абумоўлена гаспадарчай дзейнасцю чалавека - з'явіліся рыбныя гаспадаркi, добрая кармавая база для птушак. Зараз вялiкi баклан сустракаецца па ўсёй тэрыторыі рэспублікі на берагах азёр, рыбных сажалак.