beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Dobromyslyanskoe reservoir

Дабрамысленскае вадасховішча размешчана ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Плошча вадасховішча скаладае 1,2 км2, найбольшая яго глыбіня - 6,7 м, найбольшая шырыня - 0,8 км. З вадасховішча выцякае рака Чарніцы (прыток Лучосы), за 10 км на Паўднёвым Захадзе ад г.п. Лёзна, каля в Дабрамыслі. Гэтая рака была штучна створана ў 1962 годзе для для энергетычных і рекрэацыйных мэт. Берагавая лінія вельмі звілістая, правы бераг пад лесам, левы забалочаны.

На беразе Дабрамысленскага вадасховішча, размешчаныя дзве базы адпачынку, якія можна арандаваць для арганізацыі паляўнічых тураў або рыбалкі. Адна з такіх баз, якая размясцілася на адлегласці 70 м ад сасновага лесу, - база адпачынку з аднайменнай назвай Дабрамыслі. База абсталяваная ўсім неабходным для ўдалай рыбалкі і выдатнага адпачынку: більярд, лазня, сауна, спартыўныя пляцоўкі, альтанкі, абсталяваныя месцы стаянак. На возеры можна злавіць шчупака, акуня або ляшча.