beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Новае возера

Новае возера знаходзіцца ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці, прыкладна ў 9 км на ўсход ад горада Масты і адносіцца да басейна ракі Нёман. Навакольная мясцовасць пераважна узгорыстая, большай часткай зарослая лесам і хмызняком. Новае возера злучана шырокай пратокай з ракой Нёман, а на ўсходзе вузкай кароткай пратокай з невялікім безназоўным возерам.

Возера багата рыбай: акунь, плотка, карасі і многія іншыя.