beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Сабака — усяеднае малакакормнае з сямейства псовых. Першым прыручаным відам жывёл былі ваўкі, якія сталі пасля сабакамі. Спачатку яны служылі памагатымі ў паляванні, а пазней выконвалі і вартавыя функцыі. Першае сведчанне пра «супрацоўніцтва» чалавека і сабакі (адбітак сабачай лапы) датуецца 22 тысячагоддзем да н. э. Першымі з'явіліся менавіта паляўнічыя і вартаўнічыя сабакі, пазней - дэкаратыўныя сабакі.

Паляванне з паляўнічымі сабакамі найболей здабыўлівае, эмацыйнае, відовішчнае і спартовае. Сабакі адшукваюць дзічыну, паказваюць яе месцазнаходжанне або затрымліваюць да падыходу паляўнічага, знаходзяць падранкаў, падаюць бітую птушку ці звера. Сабака для паляўнічага з'яўляецца не проста істотай, якая дапамагае здабыць больш дзічыны, яна яго адданы сябар, які з паўслова, з паўпогляду разумее свайго гаспадара. У добрага паляўнічага сабакі павінен быць такі ж запал да палявання, як і ў яго гаспадара. Весці паляванне з сабакам значна цікавей і займальней, да таго ж з ім можна і парадавацца ўдаламу паляванню, і лягчэй перанесці няўдачу. Як прыемна ўбачыць у вачах свайго памагатага непрыхаваную радасць, калі ён прыносіць у зубах знойдзеную здабычу.

Парод паляўнічых сабак вельмі шмат і кожны з іх прызначаны для пэўнага віду палявання. Універсальных парод не існуе, кожная парода валодае сваім характарам, спецыфічным целаскладам, цягавітасцю, сваімі прыхільнасцямі. У залежнасці ад гэтых характарыстык паляўнічыя сабакі дзеляцца на пародныя групы: харты, ганчакі, лайкі, лягавыя, спаніэлі і норныя.

На тэрыторыі Беларусі пры правядзенні палявання можна выкарыстоўваць толькі пародзістых паляўнічых сабак, замежныя паляўнічыя павінны мець адпаведныя дакументы на сабаку - рэгістрацыйныя дакументы, выдадзеныя ў дзяржаве іх звычайнага месца жыхарства, ветэрынарнае сведчанне (ветэрынарны сертыфікат), выдадзены ў дзяржаўнай ветэрынарнай службе. Гэтыя ж патрабаванні адносяцца і да выкарыстоўваных на паляванні лоўчых птушкак.

ганчак харт лайка тэр'ер лягавая

Групы і пароды паляўнічых сабак, дазволеныя да выкарыстання ў паляўнічых угоддзях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Пародныя групы / Іх прызначэнне Падгрупы Пароды сабак Нумар па класіфікацыі Міжнароднай кіналагічнай федэрацыі (FCI)
харт Харты

Лоўля зайцоў, лісіц, дробных капытных жывёл і часам ваўкоў на параўнальна адкрытай і роўнай мясцовасці. Даганяючы звера, хорт робіць кідок і хапае яго. Ловіць толькі «відучага»; нюхам амаль не карыстаецца.
доўгашэрсны рускі псовы хорт 193
кароткашэрсны грэйхаунд 158
уіпет 162
хортая -
тазы -
паўднёва-рускі (стэпавы) хорт -
ганчак Ганчакі і роднасныя пароды

Выкарыстоўваюцца ў лясной зоне для ружэйнага палявання на зайца, лісіцу, ваўка, а таксама для загоннага палявання на капытных. Адшукваюць звера і з голасам пераследуюць яго па следзе, даючы паляўнічаму магчымасць устаць на шляхі звера і адстраляць яго.
ганчакі буйныя рускі ганчак -
англа-рускі (пегі) ганчак -
беларускі ганчак -
ганчакі сярэднія швейцарскі ганчак 59
баварскі следавы ганчак 217
літоўскі ганчак -
латвійскі ганчак -
эстонскі ганчак -
ганчакі малыя басэт хаунд 163
бігль 161
лягавая
Лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі

Ужываюцца на паляванні па птушынай дзічыне. Абследуюць мясцовасць, працуючы «чаўнаком», знаходзяць птушку з дапамогай нюху і спыняюцца перад ёй у напружанай (на стойцы) позе да падыходу гаспадара. Пасля каманды сабака энергічным прасоўваннем наперад паднімае птушку, якую паляўнічы страляе ўлёт.
усе пароды
лайка Лайкі, шпіцы і прымітыўныя пароды

Лайка - універсальны сабака, які прыдатны для палявання на баравую дзічыну, пушных звяроў, капытных, а таксама на качку і іншую птушку. Лайка шукае яе, карыстаючыся пры гэтым нюхам, слыхам і зрокам. Моўчкі перасьледуе дзічыну, а пры пасадцы яе на дрэва ці прыпынку гучна аблайвае. Гэты сабака таксама можа знаходзіць падранкаў, прыносіць іх гаспадару ці аблайваць.
паўночныя паляўнічыя сабакі усходне-сібірская лайка 305
заходне-сібірская лайка 306
карэла-фінская лайка -
тэр'ер Норныя

Выведзены для працы ў нары, у асноўным па лісіцы, янотападобнаму сабаку. Іх пускаюць у нару, дзе хаваецца звер, і яны выганяюць яго вонкі пад стрэл паляўнічага ці душаць яго ў нары і выцягваюць на паверхню. Норныя - гэта вельмі зласлівыя і настойлівыя ў пераследзе звера сабакі. Дзякуючы невялікаму росту яны лёгка пранікаюць у норы і добра арыентуюцца ў цемры, карыстаючыся нюхам і слыхам.
тэр'еры вялікія і сярэднія нямецкі ягдтэр'ер 103
бордэр тэр'ер 10
факстэр'ер гладкашэрсны 12
факстэр'ер жорсткашэрсны 169
джэк Расэл тэр'ер 345
парсон Расэл тэр'ер 339
вельштэр'ер 78
таксы стандартныя усе пароды 148