beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Навагодні тур у гасцінічным комплексе «Струмень» 30.12.2019 - 02.01.2020

Культурна-забаўляльная праграма

30.12.2019, Панядзелак
14.00 - Заезд і размяшчэнне адпачывальнікаў;
15.00 - Абед (самастойны, па жаданню кліента);
16.00 - 18.00 - Экскурсія на ўльтрасучаснае прадпрыемства - Тураўскі малочны камбінат з дэгустацыяй прадукцыі; наведванне фірмовай крамы Тураўскага малочнага камбіната (свежыя і смачныя сыры гандлёвай маркі «Bonfesto») (за дад. плату);
19.00 - 21.00 - Святочнае мерапрыемства «Дзень Нараджэння Дзеда Марозу і Снягуркі». У праграме: смачная вячэра, забаўкі, гульні, конкурсы, прызы, майстар-клас па вырабе елкавых цацак, святочны торт. Дыскатэка;
Пасля 21.00 - Вольны час. Можна наведаць лазню з басейнам, пагуляць у більярд за дад. плату.
31.12.2019, Аўторак
08.00 - 09.00 - Сняданак;
09.00 - 10.00 - Вольны час;
10.00 - 12.00 - Абрадавае свята «Вяселле ў Пагост». Госці становяцца ўдзельнікамі вясельнага гуляння ў традыцыях вёскі Пагост. Жыхары вёскі захоўваюць абрады продкаў, адзін з якіх уключаны ў гісторыка-культурную спадчыну краіны (за дадатковую плату фотасесія ў нацыянальных касцюмах);
13.00 - 14.00 - Абед;
14.00 - 15.00 - Вольны час;
15.00 - 18.00 - Навагодняя пошукава-пазнавальная гульня-квэст «У пошуках Тураўскіх скарбаў»;
18.00 - 21.00 - Вольны час. Падрыхтоўка да Новага года;
21.00 - 04.00 - Навагодні банкет у рэстаране.
Віншаванне Дзеда Марозу і Снягуркі, вясёлы і прафесійны вядучы, гульні, конкурсы, падарункі, прызы і запальная навагодняя дыскатэка.
01.01.2020, Серада
11.00 - 12.00 - Позні сняданак;
13.00 - 15.00 - Навагодняе вулічнае гулянне ў ялінкі (забаўляльная праграма, песні пад гармонік, гульні, карагоды, навагоднія забавы);
Пікнік на прыродзе «Другое дыханне!» (шашлыкі, юха, сала пад чарачку, разнасолы, блінцы, каўбаскі, глінтвейн, саладосці);
А таксама «Лясное вогнішча», катанне на каньках, на вясковым возе;
16.00 - Для ахвотнікаў паслугі лазневага комплексу (за дад. плату);
19.00 - 24.00 - Вячэра (самастойна). Дыскатэка.
02.01.2020, Чацвер
09.00 - 10.00 - Сняданак;
10.30 - Экскурсійная праграма на сучасную малочна-таварную ферму. Ахвотнікам парыбачыць - зімовая рыбалка (за дад. плату);
12.00 - Ад'езд адпачывальнікаў.