beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Праграма Навагодняга тура 2020 - турыстычны комплекс «Браслаўскія азёры»

Навагодні тур у турыстычным комплексе «Браслаўскія азёры» 30.12.2019 - 01.01.2020

Культурна-забаўляльная праграма

Панядзелак, 30.12.2019
- заезд у ТК «Браслаўскія азёры», засяленне;
- абед;
- адпачынак: лазня, залы більярда і настольнага тэніса, шпацыры па зімовым лесе, катанне на санках, лыжах;
- вячэра.
Аўторак, 31.12.2019
- сняданак;
- экскурсія-знаёмства з краем «Зачараванне зімовага Браслава» (Вы пройдзеце па ўтульных вулачках горада, загадаеце жаданне поруч Залатой Рыбкі і пазнаяце пра тыя змены, якія перажыў Браслаў за апошнія 100 гадоў, наведаеце гістарычны цэнтра горада - Замкавую гару);
- абед;
- падрыхтоўка да сустрэчы Новага года: усім ахвотнікам прапануецца адправіцца ў лазенку;
- Навагодні банкет з забаўляльнай праграмай «Класнае паці у Мароза закоцім!»
Серада, 01.01.2020
- абед-пікнік на беразе возера з забаўляльнай праграмай «Навагоднія свавольствы ці куды зніклі радасці?..» з дэгустацыяй унікальнага напоя «крамбамбуля». Вас чакаюць катанне на санках, лыжах, каньках і іншыя забавы і пацехі;
- высяленне з нумароў