beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Калядны тур «Запалім калядныя свечкі» ў гасцінічным комплексе «Плаўна» 23.12.2023 – 24.12.2023,06.01.2024 – 07.01.2024

Калядны тур «Запалім калядныя свечкі» ў гасцінічным комплексе «Плаўна» 23.12.2023 – 24.12.2023,06.01.2024 – 07.01.2024

Культурна-забаўляльная праграма

Субота, 23.12.2023 / 06.01.2024
з 12.00 Засяленне ў гасцінічны комплекс «Плаўна»;
13.00 Абед у рэстаране гасцінічнага комплексу «Плаўна»;
13.40 Трансфер да цэнтральнай сядзібы Бярэзінскага запаведніка;
14.30 Майстар-клас па стварэнні каляднай свечкі сваімі рукамі;
15.00 Анімацыйна-забаўляльная праграма «Казка пад Новы год» (гулянні ля ёлкі з Дзедам Марозам, Снягуркай, Балотнікам Незвычайным і яго світай);
16.00 Экскурсія ў Музеі прыроды;
16.45 Трансфер у гасцінічны комплекс «Плаўна»;
17.00 Падрыхтоўка да святочнай вячэры (лазня, бар, більярд, пракат лыж, санак, канькоў за дад. плату);
19.00 Калядная вячэра ў гасцінічным комплексе «Плаўна».
Нядзеля 24.12.2023 / 07.01.2024
09.00 Сняданак у рэстаране «Плаўна»;
10.00 Аўтамабільная экскурсія «Лясное сафары» (папярэдні запіс);
10.00 Зімовая рыбалка на возеры Плаўна;
10.00 Трансфер да цэнтральнай сядзібы Бярэзінскага запаведніка;
11.00 Экскурсія ў Музеі міфаў;
12.00 Самастойнае наведванне Ляснога заапарка і заапарка хатніх жывёл;
13.00 Катанне на санях або павозцы;
13.30 Трансфер у гасцінічны комплекс «Плаўна»;
14.00 Абед у гасцінічным комплексе «Плаўна»;
да 18.00 Высяленне з гасцінічнага комплексу «Плаўна».