beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Стаянка для кемпераў

Стаянка для кемпераў - гэта ўчастак зямлі, прызначаны для размяшчэння аўтамабіляў з палаткамі, караванаў, трэйлераў, аўтадамоў. Стаянкі ўяўляюць сабой паркоўку, на якой маецца месца бытавога абслугоўвання турыстаў: падключэнне да электраэнергіі, каналізацыя, магчымасць папаўнення запасаў вады, збор смецця, санвузлы і г.д. Аднак, стаянка для кемпераў, у першую чаргу, бюджэтнае месца начоўкі для падарожнікаў і не мае развітай інфраструктуры.
Стаянкі знаходзяцца, як правіла, недалёка ад гістарычных, культурных славутасцяў, унікальных прыродных аб'ектаў г.д.