beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Таўсталобік звычайны

Таўсталобік звычайны

Таўсталобік звычайны (Hypophthalmichthys molitrix) —вялікая рыба, якая адносіцца да рыб сямейства карповых. Адрозніваецца нізка размешчанымі вачыма, ніжні край якіх ніжэй за ўзровень рота. Луска вельмі дробная. Ад горла да анальнай адтуліны па жывату ідзе востры кіль. Жаберные тычачкі зліваюцца ў выглядзе сеткі.
Ва ўмовах Беларусі магчыма развядзенне таўсталобіка звычайнага ў сажалкавых гаспадарках толькі завадскім метадам шляхам штучнай інкубацыі ікры і наступнага вырошчвання малявак на спецыяльных прадпрыемствах са штучным падагрэвам вады. Вельмі патрабавальны да колькасці растворанага ў вадзе кіслароду, таму забруджаных вадаёмаў пазбягае.