beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Тур выхаднога дня «Закаханыя сэрцы» ў Бярэзінскім біясферным запаведніку

Праграма тура выхаднога дня «Закаханыя сэрцы» 13-14 лютага 2021 года.

13 лютага (субота)
з 12.00 Прыезд у запаведнік. Засяленне ў гасцінічны комплекс «Сергуч» або ў гасцінічны комплекс «Плаўна».
13.00 Абед (за дадатковую плату).
17.30 Унікальная экскурсія «Па слядах ваўка»: Вы зможаце адчуць яднанне з прыродай, дакрануцца да яе самых патаемных таямніц. Менавіта ў лютым воўк з ваўчыцай утвараюць сямейную пару. На лясной сцежцы можна будзе ўбачыць сляды зграі, пачуць аповед пра звычкі і лад жыцця гэтых моцных і разумных жывёл, а магчыма і ...
20.00 Святочная вячэра ў рэстаране гатэля ў суправаджэнні жывой музыкі.
14 лютага (нядзеля)
09.00 Сняданак у рэстаране гасцініцы.
Наведванне Музея Прыроды, Музея мёду, Музея міфалогіі, Ляснога заапарка, экалагічнай сцежкі, катанне на конях і назірання ў прыродзе (за дадатковую плату)
13.00 Абед (за дадатковую плату).
да 20.00 Позняе высяленне. Ад'езд.