beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Удра рака

Рака Удра размешчана на тэрыторыі Лагойскага, Мінскага і Маладзечанскага раёнаў. З'яўляецца правым прытокам ракі Рыбчанка і належыць да басейна ракі Вілія. Даўжыня ракі складае 26 км. Удра бярэ пачатак у раёне за 1 км ад вёскі Малыя Бясяды, працякае па лесе ў межах Мінскага ўзвышша і ўпадае ў Рыбчанку за 2,5 км на поўнач ад г.п. Радашковічы.

У цяперашні час Удра ператварылася ў ручай, але ад гэтага не стала менш маляўнічай. Па расказах бывалых рыбакоў ў ёй да гэтага часу водзіцца фарэль і шмат іншай жыўнасці.

За 1 км ад вёскі Удранка Маладзечанскага раёна ў маляўнічай мясцовасці створана невялікае вадасховішча з аднайменнай назвай плошчай каля 0,28 км2, на беразе якога размешчана зона адпачынку «Удра».