beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Вальер

Вальер - абгароджаная пляцоўка, прызначаная для ўтрымання птушак і жывёл.
Вальеры могуць быць крытымі (з навесам) альбо адкрытымі. Як правіла хоць бы адна сцяна вальера выканана з металічнай сеткі, каб гадаванцы маглі назіраць за тым, што адбываецца навокал. Для абароны жывёл ад непагадзі да пляцоўкі звычайна прымыкаюць крытыя клеткі альбо домікі.
Таксама вальеры могуць быць дэманстрацыйнымі, г.зн. прызначанымі для паказу жывёл, альбо служыць для размяшчэння гадаванцаў. Так, у дамах паляўнічага вальеры прызначаныя для ўтрымання паляўнічых сабак.
У заапарках, заасадах арганізуюцца дэманстрацыйныя вальеры, у якіх ствараюцца ўмовы пражывання, максімальна набліжаныя да натуральных.