beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Задняе возера

Задняе возера знаходзіцца ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці прыкладна ў шасці кіламетрах на поўдзень ад горада Лепеля. Мясцовасць, якая акаймляе возера, пераважна раўнінная, месцамі узгорыстая, густа зарослая лесам. На паўночным усходзе і паўднёвым захадзе возера мае нешырокую, месцамі забалочаную пойму з прылеглымі лугамі. Берагі пясчаныя, пераважна высокія, але на захадзе абрывістыя, парослыя хмызняком і рэдкалессем.

Турыстаў прыцягваюць багатыя ягадамі і грыбамі навакольныя лясы. Акрамя таго, возера насяляюць лешч, шчупак, плотка, лінь, карась, акунь і інш. pыба. Ажыццяўляецца прамысловая лоўля рыбы. Арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства.