Інфраструктура - Сотавая сувязь - A1
Інфраструктура:
Сотавая сувязь - A1
Унітарнае прадпрыемства «A1» - аператар сотавай сувязі стандарту GSM у Беларусі. З лістапада 2007 года кампанія ўваходзіць у склад Telekom Austria Group – аднаго з самых паспяховых тэлекамунікацыйных холдынгаў Еўропы. Дзякуючы тэхналагічнаму лідарству і шырокаму пакрыццю A1 забяспечвае сваім абанентам камфортныя ўмовы мабільных зносін і ўвесь час пашырае пералік інавацыйных мабільных паслуг.
Кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць па прадастаўленні паслуг мабільнай сувязі 16 красавіка 1999 года.
A1 прапануе сваім кліентам наступныя паслугі:
- паслугі галасавой сувязі,
- міжнародныя званкі,
- міжнародны роўмінг,
- служба кароткіх паведамленняў SMS,
- MMS (абмен мультымедыйнымі паведамленнямі (гукі, відэа, фота, малюначкі, мелодыі) з іншымі абанентамі)
- SMS–інфа (інфармацыйна-забаўляльныя паслугі - навіны, адпачынак, курс валют, надвор'е і іншая карысная інфармацыя па запыце абанента),
- SMS-банкінг,
- лагатыпы і мелодыі,
- SMS-гульні,
- галасавая пошта,
- канферэнц–сувязь,
- падключэнне твін–карты,
- аўтаматычная служба сэрвісу абанентаў АССА АССА (IVR),
- карты «Экспрэс–аплаты» (магчымасць папаўнення абаненцкага рахунку пасродкам SMS–паведамлення),
- мабільны інтэрнет (выхад у Інтэрнэт з дапамогай мабільнага тэлефона ці GPRS-мадэма).
Кампанія A1 валодае рэспубліканскай сеткай фірмовых цэнтраў продажаў і абслугоўвання. На сённяшні дзень у Беларусі працуе 85 фірмовых цэнтраў продажаў і абслугоўвання A1, размешчаных у 32 гарадах. Для зручнасці абанентаў большасць цэнтраў A1 працуюць з 9:00 да 21:00 без абеду і выходных.
У фірмовых цэнтрах A1 Вы можаце:
- падключыцца да сеткі A1;
- набыць сертыфікаваныя на тэрыторыі Беларусі смартфоны і мабільныя тэлефоны, а таксама планшэты вядучых сусветных вытворцаў з гарантыйным тэрмінам абслугоўвання 1 год;
- набыць USB-мадэмы для выхаду ў Інтэрнэт;
- набыць GPS-трэкеры, мабільныя аксэсуары;
- аплаціць паслугі сотавай сувязі сеткі A1;
- атрымаць кваліфікаваныя кансультацыі па ўсіх пытаннях, якія тычацца выкарыстання паслуг кампаніі.
Нумары даведкава-інфармацыйнай службы A1:
- 411 або 410 (з мабільнага тэлефона ў сетцы A1 без аплаты);
- +375 17 330-30-30;
- 150 (даступны абанентам A1 па ўсталяваным тарыфе);
- факс: +375 17 328-62-52.
Сотавая сувязь - A1 у базах адпачынку
Умоўныя абазначэння:
- - уключана ў кошт пуцёўкі
- - ўключана ў кошт пуцёўкі, звыш устаноўленага ліміту за дадатковую плату
- - за дадатковую плату