beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Навіны аб'екту адпачынка : Аздараўленча-рэлаксоўны масаж у капсуле AVALON у санаторыі «Сонечны»

санаторый Сонечны

Аздараўленча-рэлаксоўны масаж у капсуле AVALON у санаторыі «Сонечны»

26-Жнiўня-2024

Першая ў свеце капсула, што спалучае ў сабе масажнае крэсла і персанальнага гуру медытацыі стала даступная адпачыннікам санаторыі «Сонечны».

Масажная капсула дазваляе наладзіць індывідуальны сеанс масажу, прааналізаваўшы склад цела. Avalon скануе склад цела па 8 параметрах і прапануе персанальныя праграмы масажу ў залежнасці ад вынікаў, а гэтак жа асочвае дынаміку змен. Усяго ў капсуле агадана 5 рэжымаў масажу, якія дапамогуць развіць усвядомленасць і знайсці душэўны баланс.

Перш як абіраць працэдуру, масажная капсула скануе цела да драбнюткіх дэталяў, паведаміўшы, як ідуць справы з ацёкамі, цяглічным тонусам і надмернымі кілаграмамі, каб слушна падабраць курс. Потым - стан нулёвай гравітацыі - у капсуле Avalon ствараецца абсалютнае адчуванне лёту, якое вельмі спрыяе паслабленню. Раўнамернае размеркаванне вагі цела ў рэжыме нулёвай гравітацыі забяспечвае адчуванне лёгкасці і лёту ў час сеанса. Можна выбраць расслабляльны масаж з нізкай інтэнсіўнасцю ці аздараўленчую працэдуру, скіраваную на старанную прапрацоўку пэўных зон. Гэта дзіўна, наколькі капсула здольная прапрацаваць нават самыя цяжкадаступныя зоны.

У капсулы няма ніякіх сур'ёзных супрацьпаказанняў, таму праходзіць працэдуры можна кожны дзень - і раніцай, і днём, і вечарам, сумяшчаючы праграмы аздараўлення і медытацыі.

Каб зразумець наколькі добрая працэдура – яе трэба паспрабаваць! Падрабязней азнаёміцца з «Нумарамі і цэнамі», а таксама «Лячэбнай базай» санаторыя можна на яго старонцы ў адпаведных падзелах.

Браніраваць

Апошнія навіны санаторый Сонечны