beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Карбоксiтэрапія

Карбоксiтэрапія - гэта інавацыйны лячэбны метад, які праводзіцца пры дапамозе падскурных ін'екцый вуглякіслага газу (СО2). Ужыванне СО2 падскурна паляпшае на працяглы час кровазварот мозгу, сэрца і сасудаў. У выніку працэдуры памяншаецца напружанне і спазм цягліц, аказваецца абязбольвальнае і супрацьзапаленчае дзеянне, павышаецца супраціўляльнасць арганізма да шкодных фактараў. Вуглякіслы газ павышае больш, чым у 3 разы канцэнтрацыю кіслароду ў тканінах. Акрамя гэтага, ён ліквідуе ацёк шляхам паляпшэння мясцовага кровазвароту. Пад дзеяннем СО2 памяншаецца нервовая ўзбудлівасць, нармалізуецца сон. Таксама ў выніку карбоксiтэрапіі адбываецца расшчапленне тлушчавых адкладаў і ўзмацняецца выпрацоўка калагена, які надае скуры пругкасць.
Вуглякіслы газ уводзіцца з дапамогай спецыяльнага апарата, які падтрымлівае стабільны аб'ём і ціск газу, дозы і месца ўвядзення разлічваюцца ўрачом фізіятэрапеўтам індывідуальна.