beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Янотападобны сабака

Янотападобны сабака (nyctereutes procyonoides). Прыродны арэал янотападобнага сабакі знаходзіцца на поўдні Далёкага Ўсходу. Адгэтуль ен быў расселяны на большую частку Еўропы і ў некаторыя раёны Азіі. На тэрыторыі Беларусі з 1936 па 1953 год выпушчана 350 янотападобных сабак. Яны добра прыжыліся, размножыліся і рассяліліся амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Пры выбары месцапражыванні янотападобныя сабакі аддаюць перавагу каляводным біятопам, балотам і суседнім з імі лясным біятопам. Сучасная яго колькасць складае 8,5 тысяч асобін. Моцна абмяжоўвае колькасць янотападобнага сабакі яго празмерная здабыча.