Рашэнне Лёзненскага
раённага Савета дэпутатаў
23 снежня 2015 № 76
Дадзеная інструкцыя дзейнічае ў базе адпачынку «Дабрамыслі»
раённага Савета дэпутатаў
23 снежня 2015 № 76
Аб устанаўленні на тэрыторыі Лёзненскага раёна курортнага збору
- Плацельшчыкамі курортнага збору прызнаюцца фізічныя асобы, за выключэннем асоб, якія накіраваны на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
- Аб'ектам абкладання курортным зборам прызнаецца знаходжанне (пражыванне не менш суткі) фізічнай асобы ў санаторна-курортных арганізацыях, а таксама прафілакторыях, аздараўленчых цэнтрах (комплексах), адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, аздараўленчых лагерах, спартыўна-аздараўленчых лагерах, домах (базах) адпачынку, пансіянатах (далей - аздараўленчыя арганізацыі), размешчаная на тэрыторыі Лёзненскага раёна.
- Падатковая база курортнага збору вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкі ў санаторна-курортнай і аздараўленчай арганізацыі, а калі пуцёўка не афармляецца - зыходзячы з кошту аказаных паслуг.
- Стаўка курортнага збору усталёўваецца ў памеры 5 працэнтаў для ўсіх відаў аздараўленчых арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Лёзненскага раёна, у якіх знаходзяцца плацельшчыкі курортнага збору.
- Падатковым перыядам курортнага збору прызнаецца каляндарны квартал.
- Вызваляюцца ад выплаты курортнага збору непаўналетнія асобы ва ўзросце да 18 гадоў пры набыцці пуцёвак у аздараўленчых арганізацыях у летні перыяд.
- Сума курортнага збору вылічваецца як здабытак падатковай базы і стаўкі курортнага збору.
- Выплата курортнага збору праводзіцца плацельшчыкамі шляхам унясення сум збору санаторна-курортным і аздараўленчым арганізацыям, якія ажыццяўляюць прыём сум курортнага збору і іх пералічэнне ў бюджэт не пазней за 22-га чысла месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам.
Санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі не пазней за 25-га чысла месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам, прадстаўляюць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік інфармацыю аб пералічэнні курортнага збору ў адвольнай форме.
Падатковая дэкларацыя па курортнаму збору не прадастаўляюцца. - Сумы курортнага збору не ўключаюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.
- Курортны збор выкарыстоўваецца на фінансаванне расходаў, прадугледжаных у бюджэце Лёзненскага раёна.
Дадзеная інструкцыя дзейнічае ў базе адпачынку «Дабрамыслі»