beltur.by

Адпачынак у Беларусі

Шызы голуб

Шызы голуб (columba livia).
Вельмі падобны на гарадскога голуба. Белае надхвосце, на крылах дзве чорныя паласы, астатняя частка тулава шэрая. Шэрага голуба можна сустрэць у Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыцы, Японіі, на поўдні Кітая, Шры-Ланцы, Бірме, Індыі, Сенегале, на Аравійскім паўвостраве. Спачатку дзікія шызыя галубы - птушкі адкрытых прастор, селяцца яны калоніямі, а гнёзды ўладкоўваюць на скалах, у норах і нішах на скалістых і абрывістых берагах рэк. Яны пранікаюць ў населеныя пункты, ахвотна засяляюць цэнтры гарадоў, дзе звычайна селіцца гарадскi голуб. У Беларусі шырока распаўсюджаны ў населеных пунктах. Усяго ў нашай краіне жыве больш за 1 мільён пар.